Оксана Ярошенок

Верш "Каляровы"

***
Каляроваю крэйдай дзяўчынка
На асвальце малюе вясну:
Вось рамонкі ля вузкай сцяжынкі,
Вось праменьчык палеткі крануў.

І няхай сёння ранак халодны
І па лужах мароз паласнуў,
Каляроваю крэйдай натхнёна
Намалюе дзяўчынка вясну!

No messages.

0:00 / 0:00