Дакранаючыся пуантамі
Да халоднага тратуара,
Так няспешна сняжынкі падалі
З-пад высокай ссівелай хмары.
Накрывалі пяшотна вуліцы,
Кожны дах аздаблялі з густам.
І прахожых у твар цалуючы,
Раставалі на цёплых вуснах.
Завірухаю хвалялваліся
І кружыліся нада мною,
І шапталі усё:
- Спяшаешся,
Красавік называць вясною.